Произведения Интересные ссылки | ЗІМОВАЯ ДАРОГАШпарка коні імчацца у полі, Сумна бомы гудзяць пад дугой, Запяваюць аб долі і волі, Навяваюць у сэрцы спакой.
Ўюцца змейкай срабрыстай дарожкі, Брызгі золата ў небе блішчаць, І маркотныя месяца рожкі Праз марозную мглу зіхацяць.
Поле нікне у срэбным тумане, Снег блішчыць, як халодная сталь, І лятуць мае лёгкія сані, Унашуся я ў сінюю даль. |