Произведения | ЗІМОЙЗдароў, марозны, звонкі вечар! Здароў, скрыпучы, мяккі снег! Мяцель не вее, сціхнуў вецер, І волен лёгкіх санак бег.
Як мары, белыя бярозы Пад сінявой начной стаяць. У небе зоркі ад марозу Пахаладзеўшыя дрыжаць.
Вільготны месяц стуль на поле Празрысты, светлы стоўп спусціў І рызай срэбнаю раздолле Снягоў сінеючых пакрыў.
Ўзрывайце ж іх санямі, коні! звіні, вясёлых бомбаў медзь! Вакол лятуць бары і гоні, Ў грудзях пачала кроў кіпець. |