Произведения Интересные ссылки | Падымі у гару сваё вокаПадымі у гару сваё вока, І ты будзеш ізноў, як дзіця, І адыдуць-адлынуць далёка Ўсе трывогі зямнога жыцца.
Ціха тучу блакіт закалыша, У душы адрасце пара крыл, - Узляціць яна ў сінюю вышу І ў струях яе змые свой пыл.
Там не трэба ні шчасця, ні ласкі, Там няма ні нуды, ні клапот, Ты – царэвіч цудоўнае казкі, Гэта хмара – дыван-самалёт! |