Произведения Интересные ссылки завод электромонтажных изделий . купить дом в черногории, лондонский квартал. | РАМАНСQuand luira cette йtoile, un jour, La plus belle et la plus lointaine, Dites-lui qu'elle eut mon amour, O derniers de la race humaine. Sully-Prudhomme * (* Калі аднойчы засвеціцца гэтая зорка, Найпрыгажэйшая і найдалейшая, Скажыце ёй, што я кахаў яе, О, апошнія з роду людскога. Сюлі-Прудом) Зорка Венера ўзышла над зямлёю, Светлыя згадкі з сабой прывяла... Помніш, калі я спаткаўся з табою, Зорка Венера ўзышла. З гэтай пары я пачаў углядацца Ў неба начное і зорку шукаў. Ціхім каханнем к табе разгарацца З гэтай пары я пачаў. Але расстацца нам час наступае; Пэўна, ўжо доля такая у нас. Моцна кахаў я цябе, дарагая, Але расстацца нам час. Буду ў далёкім краю я нудзіцца Ў сэрцы любоў затаіўшы сваю; кожную ночку на зорку дзівіцца Буду ў далёкім краю. Глянь іншы раз на яе, - у расстанні Там з ёй зліём мы пагляды свае... Каб хоць на міг уваскрэсла каханне, яглянь іншы раз на яе... |