Произведения Интересные ссылки | АСЕННЯИ НОЧАИЧарнеецца сажаю вечар. Дождж б'ецца аб хвалі ракі; Гуляе, гудзе над ёй вецер, Заводзіць, што ў полі ваўкі. Спакойна мне тут пад вадою: Залёг я ля млына на дне; Апруся на кола рукою, - Млын казку старую пачне. Кругі завіруюцца жорнаў, Трасецца хадырна сцяна; А думы - як колас без зёрнаў, Усё мяне цягне да сна. Бяспамятна колы піхаю, Хілюся да дна галавой - I ўжо я драмлю, засыпаю Пад шум непагоды глухой. |