Произведения | Не кувай ты. шэрая зязюляНе кувай ты. шэрая зязюля, Сумным гукам у бары; Мо і скажаш, што я жыці буду Але лепш не гавары. Бо не тое сведчыць маё сэрцэ, Грудзі хворые мае; Боль у іх мне душу агартае. Думцы голас падае. Кажа, што нядоўга пажыву я, Што загіну без пары... Прыляці ж тады ты на магілу, Закувай, як у бары. |