Произведения | ЯН I МАЦІТы стамілася, змарнела, слёз праліла рэчку. Што ж, пастаў прад абразамі, запаліўшы, свечку: Мо паможа Яну гэты свет і пацер словы... Асвяціла свечка з воску хлопца твар васковы. Тае воск і ў ніз ціхутка капелькі сцякаюць, А ў вачах збалелых Яна слёзы праступаюць. Сьвечка свеціць, свечка ззяе, свечка дагарае, І ў панурай, цеснай хаце хлопец памірае. Ой, ня век жа свечцы тонкай зіхацець, гарэці. Дагарыць яна і знікне, як і ўсё на свеці... |