Произведения Интересные ссылки | Сэрца ные, сэрца кроіцца ад болюСэрца ные, сэрца кроіцца ад болю: Ой, пайду я з цеснай хаты ў тое поле. Ў чыстым полі вецер вее, павявае,— Ты пакінь мяне, нуда мая нямая! Я тады б у песні звонкай, салаўінай Выліў тугу і на вецер буйны кінуў, І развеяў бы яе ён па раздоллі, Каб ні ўбачыць мне ніколі ўжо нядолі. |