Произведения | ВЕЧАРМесяц круглы ўстаў на небе, Блішчыць не высока, Ўвесь чырвона-жоўты, быццам Пугачова вока.
3 мілым, задушэўным зыкам Важкі хрушч лятае; Пра няшчаснае каханне Нехта запявае.
Голас полем пракаціўся, У бары аддаўся: "А дзе ж тая крынічанька, Што голуб купаўся?"
І снуюцца сумна ў сэрцы, Ўюцца адгалоскі Горкай песні, простай песні Беларускай вёскі... |