Произведения Интересные ссылки | ЛЕТАПIСЕЦДушой стаміўшыся ў жыццёвых цяжкіх бурах, Свой век канчаю я у манастырскіх мурах І пільна летапіс другі ўжо год пішу: Старанна літары малыя вываджу І спісваю ўсё ад слова і да слова 3 даўнейшых граматак пра долю Магілёва. І добрыя яго, і кепскія дзял Апавядаю тут. Так рупная пчала Умее ў соты мёд сабраць і з горкіх кветак. І бачанаму мной — я годны веры сведак. Хай тые ведаюць, што з'явяцца па нас, Ўсю праўду пра жыццё у наш і пройшлы час, Пра войтаў, лаўнікаў, і райцаў і паспольства, Пра розных каралёў, і бітвы, і пасольсва. Што тут чынілася у даўнія гады, Што думалі, чаго жадалі мы тады, За што змагаліся, як баранілі веру, — Хай зведаюць усе патомкі праз паперу! Яно забудзецца, умрэ, з вадой сплыве, — І вось у спомінах устане, ажыве, Калі знайдуць маё няхітрае пісаньне, Пра гэтае жыццё, надзеі, справаванне. Так мора — ў Гданску я чуваў — прымчыць вадой Бутэльку к берагу, аблітую смалой, Ўсю ў дробных ракаўках і ў ціне, Не замала Яна была ў вадзе і шмат чаго спаткала. Рыбалкі вылавяць бутэльку, разаб'юць, I, як трапляецца, быць мо у ёй знайдуць Ліста. За звычаю марскога гэтак весьці Нам, утапаючы, шлюць людзі. У моры дзесьці Загінулі яны, і, можа, соткі год 3 тых часоў працяклі, і згінуў іх народ, І ўсё змянілася, і ўжо пра іх забылі. Вы, літары, цяпер нанова ўсё збудзілі! І людзі зведаюць аб прадзедах сваіх Аб горы, радасцях і аб прыгодах іх, Каму маліліся, чаго яны шукалі, Дзе на глыбокім дне іх крыюць мора хвалі. |