Произведения Интересные ссылки | КНІГАПсалтыр, пакрытую няжорсткай, бурай кожай Я ўзяў і срэбныя засцёжкі адамкнуў, Перачытаў радкі кірыліцы прыгожай, І воску з ладанам прыемны пах пачуў.
Вось псальма слічная: "Як той алень шукае Крыніцы чыстай, так шукаю Бога я". Як все свежасцю яе краса жывая! Як радасна ўсё далей спяшыць душа мая!
І бачу я ў канцы няхітраю прыпіску, Што "кнігу гэтую, раб Божы, дзяк Гапон Дзеля душы спісаў у месце Ваўкавыску У рок сем тысяч сто васмы з пачатку дзён". |