Произведения Интересные ссылки | СЛУЦКІЯ ТКАЧЫХІАд родных ніў, ад роднай хаты У панскі двор дзеля красы Яны, бяздольныя, узяты Ткаць залатыя паясы. І цягам доўгія часіны, Дзявочыя забыўшы сны, Свае шырокія тканіны На лад персідскі ткуць яны. А за сцяной смяецца поле, Зіяе неба з-за акна, — І думкі мкнуцца мімаволі Туды, дзе расцвіла весна; Дзе блішча збожжа ў яснай далі, Сінеюць міла васількі, Халодным срэбрам ззяюць хвалі Між гор ліючайся ракі. Цямнее край зубчаты бора... І тчэ, забыўшыся, рука, Заміж персідскаго узора Цвяток радзімы васілька. |