Произведения Интересные ссылки | Па ляду, у глухім барыПа ляду, у глухім бары, Дзе, ля раллі стаяць тры хаты, Мужык ідзе, — насвітцы латы, А сам няхібкі, хоць стары.
С чупрынай, белаю як лунь, І з барадою снегавою, Зямлёй прапахшы і сасною, Ён пільна ўсё глядзіць на рунь.
"А каб ты здох! Бач, па расе Хтось трапіў к збожжу ад крыніцы; Ды вось і вузкі след капытца: Алені тут былі ў аўсе.
Ўсё знішчаць, падлы, хоць не сей,— Не дачакаеш умалота! А тут яшчэ цераз балота Не прабярэшся да людзей.
Снуюцца хмарай камары; Кішмя-кішаць у зёлках гады; Падшывам абрастаюць ляды... Звядуць, звядуць людзей бары.
Даўно пачаў "хадзяін" дбаць, Каб пушча тут была нанова, Ды толькі ведае дзед "слова", А то дабра бы не зазнаць. |