Произведения | Вулкі Вільні зіяюць і гулка грымяць!Вулкі Вільні зіяюць і гулка грымяць! Вір людскі скрозь заліў паясы тротуараў, Блішчаць вокны, ліхтарні ў гары зіхацяць І гараць аганьком вочы змучаных твароў!
А завернеш ў завулак — ён цесны, крывы; Цёмны шыбы глухіх, старасвецкіх будынкаў; Між каменнямі - мох і сцяблінкі травы, І на вежы, як круглае вока савы, Цыферблат — пільны сведка мінулых учынкаў.
Ціша тут. Маўчаліва усталі — і сняць У небе купалы, брамы, байніцы і шпіцы; Грук хады адзінокай здалёку чуваць, Часам мерныя ўдары звана задрыжаць І замоўкнуць, памкнуўшы ад старай званіцы.
Ўспамяні маё сэрцэ, даўнейшыя дні! Па загаду бурмістра усе, як належа, Зачынілі ўжо вокны, загасілі агні... Варта вулкай прайшла... І не спім мы адны — Я, ды чорны кажан, што шнуруе ля вежы. |