Произведения | ЗАВІРУХАУ бубны дахаў вецер б'е, Грыміць па ім, звініць, пяе. І спеў ліецца ўсё мацней, — Гулянку справіў пан Падвей. У бубны дахаў вецер б'е. Грыміць па ім, звініць, пяе. Ўскіпела снежнае віно І белай пенай мкне яно. У бубны дахаў вецер б'е, Грыміць па ім, звініць, пяе. Па вулках вее дзікі хмель, Гудзіць сп'янелая мяцель. У бубны дахаў вецер б'е, Грыміць па ім, звініць, пяе. |