Произведения | Сеў хлопчык з шкляначкай ля вулічнаго ганкуСеў хлопчык з шкляначкай ля вулічнаго ганку І выдувае з мыла пузыры. Вясёлкаю гараць яны ў зіянні ранку, Ўзлятаючы ў паветра да гары.
І заварожаны шматфарбнаю красою, Са спрытнасцю і хцівасцю ката Хапае хлопчык іх няжорсткаю рукою, А застаецца у ёй — адна слата. |