Произведения Интересные ссылки Дренажные насосы . Полный бардак в компании, корпоративный бизнес корпоративный портал. . Торговля купить канцелярские товары. | КРАЮ МОЙ РОДНЫ! ЯК ВЫКЛЯТЫ БОГАМ..Краю мой родны! Як выкляты Богам — Столькі ты зносіш нядолі. Хмары, балоты... Над збожжам убогім Вецер гуляе на волі.
Поруч раскідалісь родныя вёскі. Жалем сцікаюцца грудзі! — Бедные хаткі, таполі, бярозкі, Ўсюды панурыя людзі...
Шмат што зрабілі іх чорныя рукі, Вынеслі моцныя спіны; Шмат іх прымусілі выцерпець мукі Пушчы, разлогі, нізіны.
Кінь толькі вокам да гэтага люду — Сціснецца сэрца ад болю: Столькі пабачыш ты гора усюды, Столькі нуды без патолі.
Песня пяе, як удовіна сына, Янку, каханне згубіло; Там, дзе панура схілілась каліна, Беднага хлопца магіла.
Ў гутарках-казках аб шчасці, аб згодзе Сэрца навін не пачуе. Сціснула гора дыханне ў народзе, Гора усюды пануе.
Хваляй шырокай разлілась, як мора, Родны наш край затапіла... Брацця! Ці зможам грамадскае гора?! Брацця! Ці хваце нам сілы?! |