Произведения | Халоднай ноччу я ў шырокім, цёмным поліХалоднай ноччу я ў шырокім, цёмным полі Каля агнішча лёг і сціхнуў у паўсне. Агонь усё слабеў... урэшце знік паволі... І ўраз зрабілася вясёла неяк мне!..
Хай, шэры попел, ты агнішча ўсё сабою Ў нядоўгі час здалеў, як рызаю, пакрыць,— Я ведаю, што там агонь дрыжыць пад ёю, Я ведаю, што там чырвоны жар гарыць...
Хай чарада гадзін панурых, нудных, шэрых, Як попел, на душу мне клалася ўвесь час, Хаваючы сабой агонь гарачы веры, — Хай не відаць яго... а ўсё ж ткі ён не згас! |