Произведения Интересные ссылки | Нашых дзедаў душылі абшары лясоўНашых дзедаў душылі абшары лясоў, Не давалі ім жыці праўдзівым жыццём, І яны тыя пушчы звадзілі агнём, Іх кругом падпаліўшы з далёкіх канцоў.
І пылалі па нашаму краю лясы, Покуль сонца здалела ўсё ў ім асвяціць; І святлей і прасторней тады стала жыць, А на попелі буйна ўзраслі каласы.
3 гэтых дзедаў суворых прыклад нам бы ўзяць, — Не хіліцца з бяды, не пужацца агня, Бо мы толькі тады дачакаемся дня, Калі нас не здалее змаганне злякаць. | Наши спонсоры |