Произведения Интересные ссылки | ЦЕМЕНЬЯ сяджу без агню. Я стаміўся, прамок. Над зямлёю - імгла, у душы маёй змрок. О, як пуста у ёй! О, як холадна жыць! Але вось цераз цемень маланка блішчыць, Асвячае мне вобраз Хрыста... яго крыж... Ажываеш, здаецца, душою гарыш. Але толькі чаму ж так малы гэты час?! Зноў навокал цемнь. Свет зірнуў і пагас. Не глядзіць на мяне ясны вобраз Хрыста. Над зямлёю імгла, у душы пустата. |