Произведения | Не блішчыць у час змяркання і ў глыбокай цемні ночыНе блішчыць у час змяркання і ў глыбокай цемні ночы Дыямант каштоўны, Але белым днём красою нам чаруе, вабіць вочы Блеск яго цудоўны. Бо калі на гэты камень упадзець праменне сонца, Ураз ён блісне дзіўна І вясёлкавыя іскры рассыпаць пачне бясконца Ярка, пераліўна. Так здаецца ў змроку ночы цёмным і народ мой родны, Бедны і няшчасны; Але, як устане сонца, ўраз прачнецца дух народны, І засвеціць ясна! |