Произведения | Даўно ўжо целам я хварэюДаўно ўжо целам я хварэю, І хвор душой, — І толькі на цябе надзея, Край родны мой! У родным краю ёсць крыніца Жывой вады. Там толькі я змагу пазбыцца Сваей нуды. Калі ж у ім умру-загіну,— Не жалюсь я! Ня будзеш цяжкая ты сыну Свайму, зямля. Там хоць у гліне, хоць у брудзе, Там, пад зямлёй, Найдуць мае слабые грудзі Сабе спакой. |