Произведения | Калі зваліў дужы Геркал у пыл АнтэяКалі зваліў дужы Геркал у пыл Антэя, Як вецер валіць поўны колас да раллі,— Удыхнула моц у грудзі сына мацер Гея, І вось, цвярды як дуб, яшчэ, чым перш, сільнее Ён, напружыўшыся, падняўся ўраз з зямлі.
Паломаны жыццём, чакаючы магілы, Радзімая зямля, прынікнуў я к табе, І бодрасць ты ўліла ў слабеючыя жылы, Зварушыла маей душы драмаўшай сілы, І месца ў ёй з тых пор няма ўжо больш жальбе. |