Произведения | Свяча бліскучая зіяеСвяча бліскучая зіяе, Каб расступілася імгла; Ў яе агні — краса жывая, Яна прыгожа і святла.
Ўблізі матыль дрыжыць ад болю Прываблены з імглы агнём, Ён рынуўся туды бяз волі І смерць сваю спаткаў у ём.
Свеча гарыць. 3 яе ліецца За кропляй кропля як раса, А матылёк ужо не б'ецца: Табе ахвяра ён, краса! |