Произведения | Жывеш не вечна, чэлавек
…passe sans laisser même Son ombre sur le mur V. Hugo* (*...праходзіць, не пакідаючы нават Свайго ценю на сцяне В.Гюго) Жывеш не вечна, чэлавек, — Перажыві ж у момант век!
Каб хвалявалася жыццё, Каб больш разгону ў ім было, Каб цераз край душы чуццё Не раз, не два пайшло!
Жыві і цэльнасці шукай, Аб шыраце духоўнай дбай.
І ў напружэнні паўнаты Свайго шырокаго жыцця Бяз болю, ціха зойдзеш ты Ў краіну забыцця. |