Произведения | ПЕСНЯРУВедай, брат малады, што ў грудзях у людзей Сэрцы цвёрдые быццам з камення. Разаб'ецца аб іх слабы верш заўсягды, Не збудзіўшы святога сумлення.
Трэба з сталі каваць, гартаваць гібкі верш, Абрабіць яго трэба с цярпеннем. Як ударыш ты ім, — ён як звон зазвініць, Брызнуць іскры з халодных каменняў. |