Произведения | Вы панове, пазіраеце далёкаВы панове, пазіраеце далёка Ў блеску сонца з велізарных плеч народных, Але святло крые шмат чаго ад вока — Днём не бачыце Вы зорак пуцяводных.
Загляніце же, будзь ласка, Вы у студню: Ўжо даўно яна счарнела і згнівае, Але дно яе і ў ночы і ў палудню У вадзе люстранай зоры адбівае.
К тым, каго жыццё заціснула глыбока Ўніз, у норы падзямельныя пад Вамі, Вы, панове, хоць і бачыце далёка, 3агляніце ў душы - студні са слязамі. |