Произведения | Была калісь пара: гучэла завірухаБыла калісь пара: гучэла завіруха І замела маей мінуўшчыны сляды. Усціхла ўжо яна... Плывуць у даль гады, А ўсё не б'юцца скрыдлы духа: Куды цяпер ісці? Куды?
Ў душы гарыць агонь нуды — пануры, чорны. Ці мне крыніцай слёз сваіх яго заліць І плугам цяжкага мучэння сэрца ўзрыць?— Мо ўзойдуць там надзеі зёрны!.. Куды ж ісці і што рабіць? |