Произведения | Шмат у нашым жыцці ёсць дарогШмат у нашым жыцці ёсць дарог, А вядуць яны ўсе да магілы. І без ясных надзей, без трывог, Загубіўшы апошнія сілы Мы сайдзёмся, спаткаемся там І спытаем сябе: для чаго мы Па далёкіх і розных пуцях Адзінока йшлі ў край невядомы? І чаму паспяшаліся так, Папружаючы ўсе свае сілы, Калі ціха паўзушчы чарвяк Ўсё ж дагнаў нас ля самай магілы? |