Произведения Интересные ссылки Интернет бытовой техники - Варочная поверхность Магазин Fotomag. . Жалюзи на пластиковые окна пвх Киев. Расчет пластиковых окон. | СТАРАСЦЬПалаюць асіны, каліны, Чырвоныя сыплюць лісты I вязкай жаўцеюшчай гліны Цяжолыя крыюць пласты. Брыдзець, пахіліўшысь панура, Лясун на раздоллі дарог. Абшарпана старая скура, Зламаўся аб дзерава рог. Дарога ўся ў лужах. Размыта Дажджом праліўным каляя. Гразь чаўкаець жадна капыта, Шуршыць, упаўзая, змяя. Касматая шэрсць перамокла, Стаміўся ён, стары, прадрог; Лёд тонкі і востры, як сцёкла, Капыта царапаець ног. Спяшыць ён дайсці да трасіны: Там - мяккія, цёплыя мхі, А тут толькі плачуць асіны Ды б'юцца галіны альхі. |