Произведения | ПЕНТАМЕТРЫ СТАРАЯ СПАДЧЫНА
Мы зерна древние лелеем, Мы урожай столетий жнем. В. Брусаў
*** Чыстыя слёзы з вачэй пакаціліся нізкай парванай, Але, упаўшы у пыл, брудам зрабіліся там.
* * * Хіліцца к вечару дзень, і даўжэйшымі робяцца цені; 3 болем пад захад жыцця ўспомніш пра гэтае ты.
* * * 3 нізкага берагу дно акіяна вачам не даступна, — Глуха укрыла яго сіняя цемень вады. Але ўзбярыся ўгару на вяршыну прыбрэжнай страмніны, — Кожны каменьчык на дне, пэўна, пабачыш ты стуль. |