Произведения Интересные ссылки | САНЕТ (Ахвярую А. Пагодзіну)
Un sonnet défaut vaut seul un long poéme. Boiteau* (* Беззаганны санет варты адзін цэлай паэмы. Буало) Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі, Над хвалямі сінеючага Ніла, Ўжо колькі тысяч год стаіць магіла: Ў гаршчку насення жменю там знайшлі.
Хоць зернейкі засохшымі былі, Усё ж такі жыццёвая іх сіла Збудзілася і буйна ўскаласіла Парой вясенняй збожжа на раллі.
Вось сімвол твой, забыты краю родны! Зварушаны нарэшце дух народны, Я верую, бясплодна не засне, А ўперад рынецца, маўляў крыніца, Каторая магутна, гучна мкне, Здалеўшы з глебы на прастор прабіцца. |