Произведения | САНЕТ
Ne ris point du sonnet, o eritique moquer. S.-Beuve* (* Не смейся з санета, о здзеклівы крытык. С.-Бёў) На цёмнай гладзі сонных луж балота, За снег нябёснай вышыні бялей, Кругом паўсталі чашачкі лілей Між пачарнеўшых каранёў чарота.
Ўкруг плесня, бруд, — разводзіць гніль спякота, А краскі ўсё ж ня робяцца гразней, Хоць там плыве парою слізкі змей І ржаўчына ляжыць, як пазалота.
Цяпер давольна топкае багно: Гніль сотні год збіраючы, яно Смуроднай жыжкаю узгадавала Цвятоў расістых чыстую красу. Маліся ж, каб з літоўнасці стрымала Тут смерць сваю нязвонкую касу. |