Произведения | РАНДОУзор прыгожы пекных зор Гарыць у цемні небасхіла; Вада балот, стаўкоў, азёр Яго ў глыбі сваей адбіла. І гімн спявае жабаў хор Красе, каторую з'явіла Гразь луж; напоўніць мгла прастор, І ўстане з іх гарачы міла Узор. І сонца дальш клянуць, што скрыла Луж зоры днём. І чуе бор, І чуе поле крэхат хілы, Ды жаб не ўчуць вышэй ад гор, Там, дзе чыясь рука зрабіла Узор. |