Произведения | АСТРЫУ поўначы астры ў саду расцвілі, Убраліся ў росы, вянкі заплялі, І сталі ружовага ранку чакаць, Ў вясёлку калёраў жыццё убіраць. І марылі астры ў цудоўнаму сне Аб зёлках шаўковых, аб сонечным дне, І казачны край падымаўся з іх сна, Дзе кветы не вянуць, дзе вечна весна... Так марылі ў шэрую восень яны, Так марылі астры і ждалі вясны. А ранак спаткаў іх халодным дажджом, І вецер стагнаў у саду за кустом. І ўбачылі астры, што ўкруг іх — турма, Убачылі астры, што жыць ім — дарма, І ўмерлі яны. Але тут, як на смех, Паднялася сонца, цалуючы ўсех. |