ПАДВЕЙРазгулялася вясёлая мяцель, Прабудзіўся, ў поле кінуўся Падвей. Ў галаву яму ударыў снежны хмель, - I не змог ён буйнай радасці сваей. Пляша, скача. Снег зрываецца, ляціць. Веюць ў полі снегавыя рукава, А Падвей нясецца, кружыцца, гудзіць, Запявае, удалая галава! Рвецца белы, рвецца, трэплецца насоў, Разляцелісь яго кудры-валасы, 3 трэскам падаюць галіны ад кустоў, Енчаць, плачуць на раздоллі галасы. Доўга, доўга будзе цешыцца Падвей! Калі ж зваліць хмель ў пуховую пасцель, Белы снег яго схавае між палей, Замяцець, уложыць буйная мяцель. |