Произведения | У ВЁСЦЫLumen coeli, sarcta rosa! (*Светач мыслі, святая ружа!) А. Пушкін
Хвалююць сэрца нам дзявочыя пастаці, I душы мацярэй нас могуць чараваці; Вышэйшая краса - ў іх злітнасці жывой! Артысты-маляры схіляліся прад ей, Жадаючы з'явіць цераз свае халсціны Пачуцці мацеры у вобліку дзяўчыны. Красы тэй сімвалам, Маць-Дзева, стала ты, - I глянулі твае з-пад пэндзаляў чэрты. 3 таёмным трэпетам на іх я пазіраю, А сэрца ўсё імкне да бацькаўскага краю. Мінулае свае прыпамінаю я! Між цёмных абразкоў прайшоўшага жыцця Шукаю сквапна штось трывожнаю душою, I здаранне адно ўстае перада мною.
Калісьці летняю рабочаю парой Праз веску я ішоў. Панураю чаргой 3 абох бакоў кривой і вузкай вулкі хаты Стаялі - шэрыя, струхлеўшыя; як латы, Віднеліся ў сцянах сляпыя вокны іх, Іаж чарнелася салома стрэх гнілых. Ўсё руйнавалася, старэла, адмірала, I мала што вакол хоць трохі аздабляла Вясковую нуду; мак яркія цвяткі, Рознакалёрныя, як тыя матылькі, У градах высыпаў і цешыў імі душу, Ды можна йшчэ было там-сям пабачыць грушу, Крывую, старую... вось толькі і ўсяго. I да таго ж з людзей не відна нікаго, - Яны на полі ўсе; не мільканець спадніца, Не пройдзе з вёдрамі па воду маладзіца, Не ўгледзіш белую магерку мужыка, Ў паветры не памкне іржанне жарабка, I песня сумная не паліецца звонка... Што ж дзіўнага, калі, раптоўна крык дзіцёнка Пачуўшы, дрогнуў я і аглядзеўся. Ах! Я спудзіў хлопчыка; на руках і нагах Ён, бедненькі, папоўз па траўцы ля сцяжынкі, Да нянькі траплячы - так год васьмі дзяўчынкі. I вось, дабраўшыся, ў падолак разам к ей 3 трывожным голасам уткнуўся ён хутчэй; I, як схіляецца ад ветру верх бярозкі, Дзяўчынка к хлопчыку нагнулася і, слёзкі Сціраючы яму, штось пачала казаць, Каб заспакоіць плач - зусім як быццам маць, I саліваліся ў жывы абраз ядыны Той выгляд мацеры ды з воблікам дзяўчыны - Дзіцячым, цененькім; і ў гэты час яна, Здавалася, была аж да краёў паўна Якойсь шырокаю, радзімаю красою, I, помню, я на міг пахарашэў душою. А можа не краса была ў дзяўчынцы той, - Дзяўчынцы ўпэцканай і хілай, і худой, - А штось вышэйшае, што Рафаэль вялікі Стараўся выявіць праз маці божай лікі.
Страніца лепшая ў штодзённіку жыцця! Зноў з ціхай радасцю цябе чытаю я. Хай шмат чаго <ўжо> з тых гадоў крыніца У памяці маёй, хай тэй дзяўчынкі мілай Ужо воблік губіцца у цёмнай глыбіне, - Я веру, ў цяжкі час ён гляне на мяне. |