Произведения Интересные ссылки Прибор для измерения влажности воздуха. В том числе метеостанция домашняя недорого. . Огромный выбор участков и в подмосковье, земли подмосковья. . лучший свадебный фотограф . Моторное масло mobil-1. | ВЕРАНІКА (Вершаванае апавяданне)Ê un pensier del mio capo* (* Яна – выдумка маёй галавы) Джавані
Я на душы ўражлівай маю Жыцця мінулага пячаць: Схачу свой вольны верш пачаць - I ўраз пра прошлае згадаю; У даль вядуць мяне сляды Да вас, дзіцячыя гады. Ўстае перад маім паглядам I вулка, веючая сном, I ціхі старасвецкі дом 3 цяністым, адзічэлым садам; Над ім шпакоўніца ўгары, А ўкруг схіліўся тын стары. Дом гэты да паноў Забелаў, Суседзяў нашых, наляжаў; Я змалку там штодзень гуляў, 3 дзяцьмі іх лез на дахі смела, Рваў яблыкі, рабіў садом I крыкам поўніў цэлы дом. Вясёла йшлі гуляша нашы: Пад шум і гук размах рукі Збіваў здалёку гарадкі, Быў чутны смех пры відзе "кашы", I кожны стрымываў свой плач, Калі ўразаўся ў плечы мяч. А вечарком мы выпускалі У паветра белых галубоў: Зрабіўшы некалькі кругоў, У вышыню яны шыбалі, Як чысты снег, кружылі там I падалі на дахі к нам. Калі ж сачыўся бледнаваты Зор сініх свет праз небасхіл, I уплятаўся вулак пыл, - Мы ўсе пяялі каля хаты, I напаўняў нягучны хор Маркотнаи песняй сціхшы двор. Так у гулянках пралятала Мае дзіцячае жыццё, А поруч ціхае дзіцё, Дачка Забелаў, узрастала. Яе я мала знаў: яна Усягды была сама, адна. Жылося цяжка Вераніцы (Хай так дзяўчынку будзем зваць): Яе памерла рана маць, I не было саўсім сястрыцы, А бацька сэрца хоць і меў, Ды прытуліць яе не ўмеў. Таму з маленства палюбіла Хавацца ў сад стары яна, Дзе веяла дыхание сна, I цішыня ў паветры плыла, I нерухомы быў спакой, Маўляў у глыбіні марской. Не калыхнуцца лісцяў хвалі, Ўспляснуўшы пенаю цвятоў Паверх чарэшневых кустоў; Кіпіць шум места дзесь там далі, А тут і глуха і цямно, - Не зварухне марское дно. I забывала Вераніка Між зёлак з кніжкай аба ўсём, А ўзгляне, - сад кіпіць жыццём: Над ёю куст шыпшыны дзікай, Бруяе блізка сонны шмель, I горка пахне толькі хмель. Ізноў страніца за страніцай Раскрытай кнігі шалясціць; Нячутна час кудысь бяжыць, Раяцца думкі Веранікі, - Усё расце душа яе I ў паўнаце красы ўстае. Калі ж асеннія навіны Змянялі сад, калі з бяроз Рваў лісце вецер, а мароз, Наліўшы ягады рабіны, Траву губіў, і мы нагой Ўзрывалі прэлых лісцяў слой; Калі патроху чырванелі Чаромха, ліпа, стройны клён, А гнёзды змрочныя варон Між голага галля чарнелі, I грозны вечара пажар Пылаў між бура-шызых хмар; Калі асенні вецер дзіка Стагнаў і глуха па начах Грымеў у наш жалезны дах, - Тады да лета Вераніка Ад нас знікала ў інстытут I не будзіла згадак тут. А час усё каціўся далі, Хаваючы на дне гадоў I гарадкі і галубоў; Мы непрыкметна падрасталі, А іншы ўжо шчыпаў вусы I лічыў іх гарой красы. I толькі ўжо тады я ўгледзеў, Што поруч, як цвяток лясны, Узрасла ў красе сваёй вясны Дачка самотная суседзяў. I - помню я - тады жа ўперш 3 маей душы паліўся верш. Ен там кіпеў струёй жывою, Праз холад мыслі працякаў I ў цвёрдых формах застываў, Як воск гарачы пад вадою, Каторым трэба вам гадаць, Аб чым той вершык меў казаць. Я ж сам скажу йшчэ тое толькі, Што к Вераніцы твор паслаў I млеў і ўсё адказ чакаў. Аж вось прайшло маруды колькі Трывожных дзён, а ўсё няма Hi Веранікі, ні пісьма. Калі ж я неяк з ёй спаткаўся, Загаварыўшы, як у сне, - Яна зірнула на мяне, I раптам з вуст яе сарваўся Такі бязвінны, чысты смех, Што на яго злавацца - грэх. Смех гэткі маюць толькі дзеці Ды людзі з яснаю душой; I ён, як жаваранак той, Звінеў і ўжо кахання сеці Нячутна нішчыў, як ураз Сарваўся, дрогнуў і пагас. Накрыла ясны твар дзявочы Задумы сумная імгла, На плечы ручка мне лягла, Спагадліва зірнулі вочы, I даляцеў к маім вушам Ласкавы шэпт: "Мо больна вам?" Не, зорка, мне было не больна, Бо бачыла адно душа, Як ты свяжа і хараша, Як рада ты жыццю явольна, Уся пад срэбнаю расой Са йстужкай скромнай між касой. I мела дзеўча выгляд маці, Калі тады ка мне яна, Трывожнай ласкаю паўна, Схілілася, як да дзіцяці, Зіяючы перада мной У новай пекнасці жывой, У тэй, што з постаццю дзяўчыны Злівала мацеры чэрты. О, як прыгожы-дзіўны ты, Двайной красы аблік ядыны! Ажыў у ім твой вечны цэль, Мадонн тварыцель, Рафаэль! I прад высокаю красою, Увесь зачараваны ёй, Скланіўся я душой маёй, Натхнённай, радаснай такою, А ў сэрцы хораша было, Там запалілася цяпло. Дасюль яшчэ яно пылае; Здаецца - ўмёрла, але ўраз Праб'ецца зноў, і пройшлы час Прад ім у згадках праступае, Як пры агні ці цеплаце Таемны подпіс у лісце. I конь крылаты да Парнаса Мой дух імчыць тады, каб я Былое апяваў пасля. Ды як знайсці сляды Пегаса На бруку места? Цяжка ўперш! Спачынь жа трохі, верны верш! | Наши спонсоры |