Произведения | Ізноў пабачыў я сялібыІзноў пабачыў я сялібы, Дзе леты першыя прайшлі: Там сцены мохам параслі, Ўсё ў пылу. І стала мне Так сумна, сумна ў цішыне. Я ў сад пайшоў... Ўсё глуха, дзіка, Усё травою зарасло. Няма таго, што раньш было, І толькі надпіс "Вераніка", На ліпе ўрэзаны ў кары, Казаў вачам аб тэй пары. Расці, ўзмацовывайся, дрэва, Як манумент жывы, ўставай І к небу надпіс падымай. Хай нерухомы словы спева: Чым болі сходзіць дзён, начэй, Тым імя мілае вышэй. |