КАХАННЕ I СМЕРЦЬХоць мы былі адны ў той час, - Я і зірнуць не смеў на Вас, І тое, што тады зрабілася, Знянацку вышла, але ўраз.
Не помню, як – я ручку ўзяз, Не помню, як – пацалаваў, Ціхутка пальчыкі цалуючы, Як да дзіцёнка, ў лад казаў:
"Сарока-варона кашку варыла, Дзетак карміла; Гэтаму дала, гэтаму дала, А гэтаму не дала:
Ты мал, глуп, табе кашка на палічцы Ў чарапічцы. Шух, шух, паляцелі, На другую ручку селі". |