Произведения Интересные ссылки | ПРЫЙДЗЕ ВЯСНАХоладна. Вецер па полі гуляе, Вые, як звер, Снег узрывае, нуду наганяе, - Кепска цяпер! Але мне сэрца пяе: не нудзіся! Прыйдзе вясна! Гукне: "Прачніся, зямля! прабудзіся 3 цяжкага сна!" Сонца прагляне, зазелянее Траўка ў лугу, Гукне вясна і, як ветрам, развее Гора-нуду! |