Дождж у полі і холадДождж у полі і холад... Імгла... Дзесь у вёсцы міргаюць агні. Там, злякаўшысь, схавалась, лягла Доля горкая ў чорным цяні. I пад цёмнымі скрыдламі ночы Не убачаць цяпер яе вочы. Толькі вецер асенні, начны У полі сумна гудзіць і пяе Аб радзімай старонцы глухой Ды аб долі няшчаснай яе. Цісне сэрца мне песня начная... Хай жа голасна вецер спявае, Хай пяе ён у роднай зямлі, Каб у сэрцах нам сорам збудзіць, Каб змагацца з няпраўдай ішлі, У чыім сэрцы сумленне не спіць. Долю чорную ноч не схавае, Калі выльецца песня жывая! Я, бальны, бесскрыдлаты паэт, Помню, раз пазабыў свае гора, - Тэта чуда зрабіў Ваш прывет. Я - бальны, бесскрыдлаты паэт! Мо жыцця майго верш ужо спет, - Дык няхай Вам хоць песня гавора, Як бальны, бесскрыдлаты паэт На гадзіну забыў свае гора. |