Произведения Интересные ссылки | Пасля радзін ты ўсё штодня марнеешПасля радзін ты ўсё штодня марнееш: Асунулася цела, зблякла твар, Засмяглі і растрэскаліся губы; На іх парой няпэўна прабяжыць Пасмех – і знікне, жалкі і пужлівы; Як сцені, сіняватыя кругі Навокала вачэй ляглі, а вочы Як быццам просяць злітавацца ўсіх.
Так крохкая, пушыстая багатка Пад ветрам аблятае, каб макло Яе насенне узрасці і кветнуць, І толькі кволае сцябло пасля Гаворыць аб жыцці, дзіцям адданым.
|