Произведения | Белы крыж, пліта, пад ёй – магілаБелы крыж, пліта, пад ёй – магіла; Мілым кветам рожа зацвіла. Тут калісьці ты, мой друг, спачыла, - Спарадзіла ў муках і лягла.
Ўсё мінулася – і боль, і гора, - Ўсё кудысь далёка адышло; Але срогі надпіс: "Disce mori* " нагадае, што з табой было.
*Вучыся паміраць.
|