Произведения | 3 ЧУЖОЙ ГЛЕБЫ 3 П. ВЕРДЕНАРыцар Няшчасце, што скрозь ездзіць пад маскай маўчком, Сэрца старое прабіў мне зіхацяшчым кап'ём.
З сэрца старога струёй люнула яркая кроў; Знікла пад сонцам яна, ў землю ушла між цватоў.
З губ маіх вырваўся крык, бліск маіх зрэнак пагас; Дрогнуўшы, ўмёрла маё сэрца старое ураз.
Рыцар пад'ехаў тады бліжэй на чорным кане. Спрыгнуў з яго і рукою рану знайшоў у мяне.
Цяжка у рану маю палец акуты ўхадзіў; Сэрцу жа голас цвярды строга прыказ гаварыў.
Таркнуў халодны, як лёд, палец у сэрца маё, I ўваскрэсла у ім, чыстым i гордым, жыццё.
Сэрца без кропелькі зла, сэрца без кропелькі шкод, Усё аднаўлёнае ўраз, білася ўзад i ўпярод.
Бледны, дрыжачы, я ўсё ж веры даць шчасцю не мог. Як i ўсякі, каму робіцца відзімым бог.
Рыцар жа зноў на каня сеў, галавою кіўнуў I, ад'язджаючы прэч, некалькі слоў мне гукнуў.
Вось што я чуў ад яго, вось што я чую ўвесь час: «Будзь асцярожным цяпер! Гэтае добра ліш раз!»
Необыкновенно качественная уборка помещений в Москве. |