Произведения | Ты ночкаю каляднай варажылаТы ночкаю каляднай варажыла I ў воду воск напоўправідны ліла, Цікавячы, што выхадзіла мне: Курганчык... белы крыжык... так, магіла У гэты рок я буду ўжо ў труне. I, броўкі хмурачы, са дна ўзяла Ты белы воск, яго сціскала, мяла I, смеючысь, сказала: "Дзе твой кон? Дык чым бы моц яго нас ні спаткала - У маіх руках, як воск, падасца ён". |