Произведения | Сон цёмны ўсё мацнееСон цёмны ўсё мацнее, Мне дзьме жыцця рушэнне. Усніце, ўсе надзеі! Усніце, ўсе хаценні!
Ўжо памяць я губляю Пра добрае i злое. He ведаю, не знаю... О, здаранне благое!
Я — нібы ў склепе зыбка, Каторую калыша Чыясь рука няшыбка... О, дайце цішы... цішы...
|