Произведения | ЗАХАД Кацюлю МендэсуСлабне золак, згарае – I нячутна, паволі Смутак свой разлівае Захад сонца у полі. Смутак свой разлівае Спеў ласкавы аб долі, Душу цеша, сцішае Захад сонца у полі. Сны у ёй вынікаюць, Як на сінім абшары. Устаюць i сплываюць Ў блеску захаду мары, Устаюць i знікаюць Сноў цудоўныя чары, Быццам тонуць i ззяюць Ў блеску захаду мары.
|