ЗМЯШЫ ЦАРЦемень. Сосны. Елкі. Мох. Кара. Смерць прыйшла ужо ка мне... Разгарысь, вячэрняя зара, У туманнай вышыне. Цёмнай ноччу страшна у жальбе Паміраць. Шуміць трава, Глуха дзяцел ў дрэва б'е, Гучна гукае сава. А памрэш - прыціснуць грудзь пласты Гліны. Устану ж на яру, Падыму галоўку праз кусты, Гляну ў неба і памру. Скоціцца карона, пабяжыць Залатая ў шэры мох. Чорны крот магілу прыдзе рыць. Дрогне вецер на кустох, Месяц брызне хваляй серабра, Расой блісне ў нізіне... Разгарысь, вячэрняя зара, У туманнай вышыне.
Лепшыя вершы Ніны Аксенчык пра Беларусь! |