Произведения | РАКАЎКІУ кожнай з ракавак, пакрасіўшых сабой Пячэру слічную, дзе ты мяне кахала, Былі асобнасці свае i выглял свой.
Адна, чырвоная. як быццам выяўляла Ўкрай распалённую каханнем сэрцаў кроў, Калі я аж палаў, a ты разгарачала.
Другая нагадаць цябе магла б ізноў, Ды толькі бледую, прыстаўшую, у мленні. Калі, каб скрыць вачэй пасмех, я хмуру броў.
Вось гэта удала ад шыі уражэнне,— Ружова-белая, кароткая яна,— A тая — вушанят прыгожых закругленне.
I сэрца хваляваць магла між іх адна.
|